Ваўкавыск з'явіўся на Зялёнай мапе Беларусі
Гэта ўжо пяты горад у Гарадзенскай вобласці, жыхары якога з дапамогай інтэрактыўнай мапы могуць даведацца, куды аддаць непатрэбныя ім рэчы.
![gghjklt_img.jpg gghjklt_img.jpg](/img/v1/news/full/gghjklt_img.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Яшчэ раней на мапе з'явіліся Гродна, Ліда, Слонім і Навагрудак.
На "зялёных мапах" гэтых гарадоў пазначаныя пункту прыёму шкла, паперы, батарэяк, адпрацаваных энегразберагаючых лямпак, старой тэхнікі і іншых непатрэбных у хатняй гаспадарцы рэчаў.
Стваральнікамі ваўкавыскай зялёнай мапы сталі вучні і выпускнікі гімназіі №2.
Яны пазначылі на мапе больша за 30 пунктаў збору розных рэчаў.
З нядаўняга часу "Зялёную мапу Беларусі" можна ўсталяваць ў якасці дадатку да Android на мабільныя тэлефоны.