Украінскія войскі адбілі спробу ўварвання рускіх тэрарыстаў у Прыазоўе
Амаль усю тэхніку і тэрарыстаў, што раніцай уварваліся на тэрыторыю Украіны з Расеі пад сцягамі так званай "ДНР", украінскія войскі ўжо знішчылі. Пра гэта "5 каналу" распавялі ў штабе АТА.
фота vk.com
Там запэўнілі, што падставы для панікі
няма.
Адначасова прэс-служба Нацыянальнай гвардыі Украіны паведаміла: паблізу населенага пункта Шчарбак-Маркіне падбілі яшчэ 2 танкі тэрарыстаў.
Баі там да гэтага часу працягваюцца.
Акрамя таго, адзін з танкаў баевікоў з дапамогай кіраванага фугаса пад Новоазоўскам знішчыў батальён
"Азоў". Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook
напісаў дарадца кіраўніка МУС Антон Герашчанка.
Былы прэс-сакратар "Азова" Ігар Масійчук ў сябе на Facebook удакладніў, што гэты танк накіроўваўся на Марыупаль і апублікаваў фота рэшткаў
расійскай машыны.
Акрамя гэтага, баец "Азова" Захар Лаўрэнцьеў і журналіст Пётр Шуклін заявілі аб захопе ў палон расійскіх салдат. Па наяўных
дадзеных, яны праходзілі службу ў 98-й паветрана-дэсантнай брыгадзе пуцінскай арміі, і былі
ўпэўненыя, што едуць не на вайну, а
на навучанне. Пабітыя рэшткі агрэсараў бягуць у напрамку
мяжы, іх пераследуюць ўкраінскія байцы. Мясцовыя жыхары таксама паведамілі пра інтэнсіўныя палёты ўкраінскай
авіяцыі.