Украіна—Расія: Канвой пайшоў

МЗС Расіі заяўляе, што канвой гуманітарнай дапамогі пачынае рухацца ў бок украінскага гораду Луганску пасля тыдня чакання на мяжы для афармлення на ўезд ва Украіну.



c9fa523a_e256_48de_ae3f_6e8778f21d75_w640_r1_s.jpg

12.09. Агенцтва "Рэйтарс" паведаміла, што мяжу перасеклі ўжо каля 70 грузавікоў, і што іх суправаджае невялікая колькасьць прарасійскіх ваяўнікоў.

11.43. Украіна ўжо выказала занепакоенасць, што канвой можа быць выкарыстаны для забеспячэння паўстанцаў зброяй. Расія перасцерагае ад любых спробаў «падрыву гуманітарнай місіі».

AP паведамляе, што першыя грузавікі ўвайшлі ва Украіну разам прадстаўнікамі Чырвонага Крыжа.

Паводле ІТАР-ТАСС, 32 грузавікоў ужо ўехалі ва Украіну.

 

11.28. Па рашэнні расійскага боку калона з гуманітарнай дапамогай для жыхароў усходу Украіны пачынае рух у бок Луганска. Усе зачэпкі для адцягвання дастаўкі дапамогі з боку Кіева вычарпаныя, заявіла міністэрства замежных справаў Расіі.

«Вылучэнне ўсё новых штучных патрабаванняў і адгаворак ужо стала здзеклівым», — гаворыцца ў заяве, размешчанай на сайце МЗС Расіі. У Маскве перасцерагаюць ад якіх-небудзь спробаў сарваць гуманітарную місію, якая рыхтавалася даўно ва ўзаемадзеянні з украінскім бокам і Міжнародным камітэтам Чырвонага Крыжа (МКЧК).

Раней сёння паступалі паведамленні, што калона не можа пайсці ад расійска-ўкраінскай мяжы ў Луганскую вобласць. Прадстаўнікі МКЧК патрабуюць гарантыяў бяспекі для сваіх супрацоўнікаў ад усіх бакоў, якія былі задзейнічаныя ў канфлікце на ўсходзе Украіны.

Паводле дасягнутай раней дамоўленасці паміж Украінай, Расіяй і МКЧК машыны з гуманітарным грузам павінны былі ехаць да Луганску без прыпынкаў. Учора грузавікі пачалі перасякаць расійска-ўкраінскую мяжу.

Калона з 280 грузавікоў з гуманітарнай дапамогай для жыхароў Данбаса адправілася на Ўкраіну з падмаскоўнага Нара-Фамінска 12 жніўня. Праз два дні гуманітарны канвой дасягнуў мяжы.

www.svaboda.org