Украіна. Баевікі рыхтуюць наступ на сілы АТА пасля 10 сакавіка — "Азоў"
Пра гэта стала вядома з перахопленых перамоў баявікоў.
Фота Reuters. Вораг адкрыта абмяркоўвае магчымы наступ на Лісічанск
На Усходзе Украіны баевікі рыхтуюць наступ па ўсім фронце пасля 10-га сакавіка. Як паведамляе ў Facebook батальён "Азоў", пра гэта стала вядома з перахопленых перамоў баявікоў. "Ворагі адкрыта абмяркоўваюць магчымы наступ на Лісічанск і іншыя напрамкі", — паведамляе "Азоў", дадаючы, што цяпер гэтая інфармацыя правяраецца ВСУ.
"У ВСУ інфармацыю правяраюць і запэўніваюць, што гатовыя даць годны адпор ворагу. Бо, нягледзячы на адвод цяжкай тэхнікі, ваенныя гатовыя ў любы момант вярнуць яе на старыя пазіцыі", — кажуць байцы.
Раней паведамлялася, што Расія стварыла адзінае войска з баевікоў "ДНР" і "ЛНР".