У Венесуэле прадукты ў супермаркетах будуць прадаваць па адбітках пальцаў

Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура абвясціў пра ўвядзенне сістэмы сканавання адбіткаў пальцаў для пакупнікоў пры продажы прадуктаў у супермаркеце. Гэта звязана з недахопам прадуктаў, а таксама кантрабандай.



venezuelans_buy_toilet_ro_010.jpg

Сістэма абавязковай дактыласкапіі можа з'явіцца ў крамах Венесуэлы да Новага года, перадае Бі-бі-сі.

Прадстаўнікі апазіцыі раскрытыкавалі такое рашэнне ўладаў. На іх думку, гэта сведчыць пра правал "левай" палітыкі ўладаў і раўнасільна нарміраванню харчавання. Акрамя таго, такія меры парушаюць недатыкальнасць прыватнага жыцця.

Недахоп прадукцыі, а таксама высокі ўзровень інфляцыі і злачыннасці, прывялі да таго, што ў пачатку года тысячы людзей у заходніх штатах Венесуэлы выйшлі на вуліцы. Пратэсты хутка ахапілі ўсю краіну.

Кантрабанда таксама з'яўляецца адной з асноўных праблем у Венесуэле. Так, каля 40 % прадуктаў пастаўляюцца кантрабандай у суседнюю Калумбію, дзе прадаюцца па значна больш высокіх коштах. Калумбійскія ўлады таксама прызнаюць значныя падатковыя страты ў выніку продажу кантрабанднай прадукцыі на тэрыторыі краіны.