У Пецярбургу актывісты пратэстуюць супраць спалення прадуктаў, ёсць затрыманыя

Апазіцыйныя да расійскіх уладаў грамадскія актывісты праводзяць у цэнтры Пецярбурга серыю адзіночных пікетаў, патрабуючы адмовіцца ад практыкі спальвання прадуктаў.  



1438871219_816366_50.jpg

Актывісты лічаць знішчэнне ежы грэбаваннем да гісторыі Расіі, у прыватнасці, да подзвігу блакаднага Ленінграда, таму «вар’яцкае рашэнне ўладаў адклікаецца болем у сэрцы кожнага, што захоўвае памяць аб памерлых ад голаду ленінградцаў». Удзельнікі пікетаў таксама паказваюць, што 23 мільёны расейцаў цяпер жывуць за мяжой беднасці.
Як паведамляе тэлеканал «Дождж», на аднаго з удзельнікаў пікетаў напаў невядомы, які спрабаваў вырваць плакат. У выніку актывіст Дзмітрый Чарапкоў траўміраваў палец на руцэ, а нападаючы разбіў нос. Абодвух удзельнікаў сутыкнення затрымала паліцыя.
Указ прэзідэнта Расіі Уладзімера Пуціна аб знішчэнні прадуктаў харчавання, забароненых да ўвозу ў краіну, уступіў у сілу 6 жніўня. Урад Расіі дазволіў знішчаць прадукты, якія падпадаюць пад эмбарга, у любы законны спосаб.
6 і 7 жніўня расійскае тэлебачанне паказала некалькі сюжэтаў пра знішчэнне дзясяткаў тон ежы.
Паводле "Радыё Свабода"