У ноч з чацвярга на пятніцу над Масквой запаліцца Вока Саўрона

У дзень расійскай прэм'еры апошняга фільма з кінатрылогіі «Хобіт» паводле аповесці Джона Р. Р. Толкіна ў небе над Масквой з'явіцца «Вока Саўрана».



eye_of_sauron.jpg

Аб гэтым паведамляе расійская версія The Hollywood Reporter.
Праекцыю на даху будынка дзелавога комплексу «Масква-Сіці» рыхтуюць прыхільнікі Толкіна з творчай групы «Свячэнне». Арт-аб'ект размесціцца на даху комплексу «IQ-квартал».
Больш дэталёвай інфармацыі аб праекце пакуль няма. Вядома, што арганізатары праекту маюць намер размясціць пнеўмасферу з відэапраекцыі «Вока» з 18.00 11 снежня па 03.00 12 снежня.
У легендарыюме Толкіна Саўрон — валадар Мордара («цёмнай краіны»), найгалоўнейшы вораг Вольных народаў Міжзем'я, а ягонае Вока стала сімвалам прыгнёту і страху.