У Маскве напалі на антываенны пікет

У Маскве некалькі дзясяткаў чалавек правялі пікет супраць агрэсіі Расеі ва Украіне, радыкалы спрабавалі сарваць акцыю, паведамляе УНІАН.



1417869650_5738.jpg

Як перадае ўласны карэспандэнт УНІАН, акцыя была ўзгоднена з мэрыяй Масквы і праводзілася каля метро «Сакольнікі».

Некалькі дзясяткаў чалавек трымалі антываенныя плакаты, сцягі Украіны і Расіі.

Людзі трымалі ў руках плакаты з надпісамі: «Вайна забівае эканоміку», «Нізкія пенсіі? Затое Крым наш», «Хто задумаў вайну ў Данецкай і Луганскай абласцях? Адказ ёсць (на плакаце намаляваны Пуцін), «Забярыце сваіх дзяцей з вайны», «У Гітлера таксама быў высокі рэйтынг», «Не вайне з Украінай!».

Удзельнікі праўкраінскай акцыі скандавалі: «Слава Украіне! Героям слава!».

Гімн Украіны на пікеце ў Маскве
Подробности читайте на УНИАН:http://www.unian.net/world/1018491-v-moskve-napali-na-antivoennyiy-piket.html#ad-image-0

У той жа час радыкальна настроеныя прыхільнікі прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна спрабавалі сарваць акцыю і вырваць з рук удзельнікаў акцыі ўкраінскі сцяг. Адзін з радыкалаў нападаў на пажылых людзей і некалькі разоў ударыў чалавека, які трымаў ўкраінскі сцяг.

На месцы правядзення акцыі спачатку не было паліцыі, і ніхто не перашкаджаў беззаконню, нягледзячы на тое, што акцыя ўзгодненая з уладамі. Пазней да месца правядзення акцыі супраць агрэсіі Расіі ў Украіне прыбыла паліцыя, аднаго з тых, хто нападаў на актывістаў, адвялі ў паліцэйскі аўтамабіль.

Насупраць правядзення акцыі быў усталяваны намёт, дзе нібыта збіраюць гуманітарную дапамогу для Данбаса. На банеры каля гэтай палаткі напісана «Данбас — гэта Наваросія! Дапаможам Данбасу!».

Паводле УНІАН