У Непале аб'яўлена жалоба па ахвярах землятрусу
Непал абвясціў трохдзённую жалобу па ахвярам суботняга землятрусу, які забраў жыцці больш за 5 тысяч чалавек.
Прэм'ер-міністр краіны Сушыў Койрала заявіў, што ўлады робяць усё, што могуць, але не спраўляюцца з маштабамі катастрофы.
Над эпіцэнтрам землятрусу — нізкая воблачнасць, якія абцяжарвае працу авіяцыі. Ратавальнікі не могуць з-за дрэннага надвор'я дабрацца да многіх аддаленых горных раёнаў.
Па ацэнцы ААН, 8 млн чалавек у 39 паветах краіны ў той ці іншай ступені пацярпелі ад землятрусу — гэта больш за чвэрць насельніцтва Непала.
Апоўзні і паўторныя штуршкі ў горных раёнах паблізу ад эпіцэнтра землятрусу абцяжарваюць аказанне дапамогі пацярпелым.
Прадстаўнік урада паведаміў, што верталёты скідваюць палаткі, прадукты харчавання і лекі ў гэтых раёнах, але да многіх закінутых у Гімалаях вёсак дабрацца пакуль не змаглі.
У тых выпадках, калі верталёты могуць здзейсніць пасадку, іх часта абступаюць натоўпы сялян, якія просяць ежы і вады ці патрабуюць эвакуацыі.
Ваенныя самалёты, накіраваныя некалькімі краінамі, у тым ліку ЗША, Кітаем і Ізраілем, удзельнічаюць у выратавальных аперацыях.
У сталічным аэрапорце Катманду рух самалётаў амаль паралізаваны з-за хаосу і панікі на зямлі. Тысячы людзей па-ранейшаму начуюць пад адкрытым небам, асцерагаючыся новых штуршкоў і разбурэнняў. Іншыя жыхары імкнуцца пакінуць Катманду і "штурмуюць" аўтобусы.