У Маскве прайшоў пікет супраць палітыкі Пуціна
Сталіцы Расіі адбыўся пікет супраць палітыкі прэзідэнта краіны ў дачыненні да Украіны.

У Маскве каля станцыі метро Новаслабадская прайшоў узгоднены пікет супраць палітыкі Расіі ў дачыненні да Украіны. У акцыі, арганізаванай рухам "Салідарнасць", прынялі ўдзел каля дваццаці чалавек, перадае Радыё Свабода.
"Пікет доўжыўся паўтары гадзіны. Некаторыя мінакі спрабавалі вырваць плакаты з рук удзельнікаў акцыі, правакавалі на бойку", — напісала ў Фэйсбуку актывістка "Салідарнасці" Алена Глушко.
Паводле korrespondent.net