У Латвіі аштрафавалі рускамоўны тэлеканал за “неанацыстаў і фашыстаў ва Украіне
Тэлеканал абвінавацілі ў неаб'ектыўнасці.
Латвійскі Нацыянальны савет электронных СМІ аштрафаваў расейскамоўны Першы Балтыйскі канал на 3,6 тыс. эўра за неаб'ектыўнае асвятленне падзей ва Украіне.
Да такога рашэння савет прыйшоў, прааналізаваўшы змест навіннай праграмы "Час" у перыяд з 25 па 26 лютага і 1, 2 і 4 сакавіка.
"Такія сюжэты могуць сфармаваць меркаванне, быццам ўладу ва Украіне незаконна захапілі неанацысты і фашысты", — заявіў Нацсавет па электронных СМІ Латвіі.
У сетцы вяшчання Першага Балтыйскага канала да 70% эфірнага часу займаюць праграмы і фільмы расейскага Першага канала.