У Януковіча паднялася высокая тэмпература
Віктар Януковіч знаходзіцца на бальнічным. Пра гэта паведаміў намеснік кіраўніка Дзяржаўнага кіравання справамі па медыцынскіх пытаннях Аляксандр Орда, інфармуе прэс-служба прэзідэнта.
![yanukovicz_zaxvareu.jpg yanukovicz_zaxvareu.jpg](/img/v1/news/full/yanukovicz_zaxvareu.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Прэзідэнту Украіны адкрыта бальнічны ліст у сувязі з вострым рэспіраторным захворваннем, якое суправаджаецца высокай тэмпературай», - сказаў ён.