У Інданезіі выявілі 40 целаў са зніклага самалёта AirAsia
Пошукава-выратавальная аперацыя праходзіць пад кіраўніцтвам Інданезіі, бо самалёт знік менавіта ў яе паветранай прасторы.

Фота: PAP/EPA/ADI WEDA
Ваенна-марскія сілы Інданезіі выявілі 40 целаў загінуўшых у выніку крушэння авіялайнера кампаніі AirAsia, паведамляе ў аўторак агенцтва Associated Press.
Целы былі знойдзеныя недалёка ад выспы Барнэа і паднятыя на борт ваеннага судна. Адзначаецца, што на загінулых не было выратавальных камізэлек. Раней паблізу гэтага месца было выяўлена 10 буйных
прадметаў, якія могуць быць часткамі самалёта.
Пошукава-выратавальная аперацыя праходзіць пад кіраўніцтвам Інданезіі, бо самалёт знік менавіта ў яе паветранай прасторы.
Airbus вылецеў з інданезійскага горада Сурабая ў Сінгапур ў нядзелю, 28 снежня, а менш чым праз гадзіну пілот запытаў дазвол на змяненне курсу і вышыні палёту ў сувязі з умовамі надвор'я. Затым авіялайнер знік з экранаў радараў, не падаўшы папярэдне сігналаў бедства.
На борце было 156 грамадзян Інданезіі, тры паўднёвакарэйцы, адзін сінгапурац і па адным падданам Вялікабрытаніі і Малайзіі.