У Дрэздэне прайшоў новы марш супраць ісламізацыі Еўропы
На мітынг у Дрэздэне ў панядзелак прыйшлі людзі з плакатамі, што выказвалі салідарнасць з французскімі карыкатурыстамі, забітымі ісламістамі ў Парыжы. Пратэстоўцы ўшанавалі хвілінай маўчання памяць загінулых у Францыі. Аналагічны мітынг прайшоў і ў Берліне.

Мітынг "Патрыятычных еўрапейцаў супраць ісламізацыі Захаду"
Мітынг у Дрэздэне адбыўся, нягледзячы на заклікі палітыкаў адмяніць акцыю.
Тысячы пратэстоўцаў сабраліся ўчора ў цэнтры Дрэздэна для ўдзелу ў мітынгу супраць ісламізацыі Еўропы, скліканым арганізацыяй "Патрыятычныя еўрапейцы супраць ісламізацыі Захаду" пасля тэрактаў у Парыжы.
Акцыя прайшла, нягледзячы на заклікі шэрагу нямецкіх палітыкаў адмяніць марш.
Міністр юстыцыі Германіі Хейка Маас папрасіў людзей не хадзіць на маршы актывістаў антыісламскага руху "Патрыятычныя еўрапейцы супраць ісламізацыі Захаду", а саміх актывістаў — не злоўжываць парыжскай трагедыяй.
Канцлер Ангела Меркель паабяцала прыняць удзел у іншым мітынгу — сёння, у аўторак, адбудзецца марш "За адкрытую і талерантную Германію", скліканы па ініцыятыве лідараў мусульманскіх абшчын.

Марш у Дрэздэне

Людзі, якія сабраліся на дэманстрацыю, ушанавалі хвілінай маўчання памяць загінулых у Францыі.
Хейка Маас абвінаваціў антыісламскую групоўку ў двудушнасці: "У Дрэздэне людзі апранаюць чорныя стужкі ў памяць загінулых у Парыжы — тых самых людзей, якіх тыдзень таму яны называлі "хлуслівыя прэсай", — сказаў Маас у адным з інтэрв'ю.
Міністр унутраных спраў Томас дэ Мэзьер таксама раскрытыкаваў арганізатараў маршу, а баварскі лідар Хорст Зіхофер заклікаў "Патрыятычных еўрапейцаў супраць ісламізацыі Захаду" не праводзіць мітынгі ў найбліжэйшай будучыні.
У панядзелак канцлер Ангела Меркель, якая праводзіла сустрэчу з прэм'ер-міністрам Турцыі Ахметам Давітаглу, заявіла: "Іслам — частка Германіі. Я канцлер ўсіх немцаў".
Паводле www.bbc.co.uk