У данецкім ЦУМе адбыўся выбух
На другім паверсе Данецкага ЦУМа адбыўся выбух. Ёсць паранены. Прычыны ўдакладняюцца выратавальнымі службамі і міліцыяй.
Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў намеснік старшыні Варашылаўскага раённага савета ў горадзе Данецк Іван Прыходзька.
Паводле інфармацыі Прыходзькі, паранены адзін чалавек. Ён знаходзіцца ў цяжкім стане.
З універмага эвакуяваныя ўсе супрацоўнікі і наведвальнікі. У цяперашні час пажарныя службы ліквідуюць пажар, які пачаўся на месцы выбуху.
pravda.com.ua