У Арменіі памерла апошняе дзіця, якое было выжыла пасля нападу расійскага салдата на сям'ю

Памёр паранены ў Гюмры падчас нападу расійскага салдата-дэзерціра Валерыя Пермякова шасцімесячны Сярожа Авецісян. Інфармацыю пра гэта пацвердзілі ў Міністэрстве аховы здароўя Арменіі.



1421368845_7128.jpg

Як заяўлялі раней лекары, стан дзіцяці быў вельмі цяжкім — лёгачная, сардэчная, нырачная недастатковасць.
На досвітку 12 студзеня злачынца расстраляў 6 членаў сям'і Авецісянаў у Гюмры. У здзяйсненні забойства абвінавачваецца расійскі вайсковец Валерый Пермякоў.
Маленькага Сярожу злачынца, з-за  асечкі аўтамата, спрабаваў закалоць штыком.
Заведзена дзве крымінальных справы — расійскі бок распачаў справу па артыкулах «дэзерцірства» і «забойства». Справа па факту забойства распачата і ў Следчым камітэце Арменіі.
Адмова Расіі выдаць армянскаму правасуддзю злачынцу справакаваў масавыя пратэсты ў краіне, якія перараслі ў сутыкненні з паліцыяй.
У выніку сутыкненняў былі пацярпелыя як з боку цывільных, так і з боку міліцыянтаў.  Паліцыя ўжыла супраць дэманстрантаў спэцсродкі, былі чутныя выбухі. Некалькі ўдзельнікаў акцыі спрабавалі спыніць паліцэйскае аўто. Дэманстранты патрабавалі, каб следства па справе забойства сям'і Авецісянаў у другім па велічыні армянскім горадзе праводзілі кампетэнтныя органы Арменіі, а не Расіі. news.am