У ЗША імгненна абрынуўся 2,6-кіламетровы мост, бо ў яго ўрэзаўся грузавы карабель
Карабель-кантэйнеравоз пратараніў мост Фрэнсіса Скота Кі ў Балтымары. Мост, працягласцю больш за два з паловай кіламетры імгнення разваліўся і ўпаў у раку, людзі і машыны ўпалі ў ваду
Ключавы мост у амерыканскім горадзе Балтымор, недалёка ад амерыканскай сталіцы, абрынуўся пасля таго, як раніцай 26 сакавіка ў яго ўрэзаўся грузавы карабель — кантэйнеравоз, піша «Голас Амерыкі».
Некалькі аўтамабіляў, якія знаходзіліся на мосце, упалі ў ваду. У тым ліку ў ваду упаў грузавік з прычэпам,
Як паведамляе агенцтва Associated Press, ратавальнікі шукалі ў вадзе як мінімум сем чалавек.
Аднак агенцтва AFP адзначыла, што ў вадзе маглі знаходзіцца да 20 чалавек.
Двух чалавек на дадзены момант выцягнулі з вады, піша ВВС. Адзін з іх адмовіўся ад медыцынскай дапамогі, паведаміў начальнік Балтымарскага пажарнага дэпартамента Джэймс Уолес. Другі быў у цяжкім стане і дастаўлены ў бальніцу.
Драматычныя кадры з камер назірання паказваюць, як кантэйнеравоз стукнуўся аб апору на мосце Фрэнсіса Скота Кі, у выніку чаго ўся металічная канструкцыя моста абрынулася і ўпала ў раку Патапска.
Агні — верагодна, фары аўтамабіляў — можна ўбачыць на дарожным пакрыцці моста, калі ён пачынае выгінацца і разбівацца на секцыі, пры гэтым частка моста падымаецца ўверх, перш чым пагрузіцца ў ваду. Таксама відаць, што ў выніку сутыкнення карабель загарэўся, над ім уздымаецца чорны дым. йт, дырэктар па камунікацыях пажарнай службы Балтымора, і назваў абвал моста падзеяй з «масавымі ахвярамі». «Наша задача цяпер — выратаваць і выцягнуць гэтых людзей».
Пасля сутыкнення, якое адбылося каля 01:30 па мясцовым часе, была разгорнута маштабная аперацыя па ліквідацыі надзвычайных сітуацый. Ратавальнікі шукалі па меншай меры сем чалавек, якія, як мяркуецца, знаходзіліся ў вадзе пры тэмпературы, блізкай да нуля, сказаў Картрайт, але дадаў, што пакуль занадта рана казаць, колькі людзей сапраўды пацярпела.
Чатырохпалосны мост працягласцю 1,6 мілі (2,6 кіламетры) праходзіць праз раку Патапска на паўднёвы захад ад горада Балтымар і з'яўляецца адной з ключавых частак дарожнай сеткі горада. Ён быў адкрыты ў 1977 годзе, праз яго праязджае больш за 11 мільёнаў аўтамабіляў у год.
Па словах Картрайта, карабель называецца Dali («Далі»). Згодна з вэб-сайтамі Marine Traffic і Vessel Finder, карабелль з такой назвай накіроўваўся з Балтымора ў горад Каломба, Шры-Ланка, у якасці канчатковага пункта прызначэння. Карабель ішоў пад сцягам Сінгапура, паведамляе берагавая ахова Балтымара.
Губернатар штата Мэрыленд Уэс Мур абвясціў надзвычайнае становішча. Ён таксама паведаміў, што разлічвае на дапамогу і федэральнага ўрада.
На месцы здарэння таксама працуюць супрацоўнікі ФБР, паведамляе CBS.
Буйная суднаходная кампанія Maersk, якая зафрахтавала карабель “Далі”, выпусціла заяву, у якой удакладніла, што кантэйнеравоз быў арандаваны ёю і перавозіў груз для яе кліентаў. Кіравала караблём кампанія Synergy Group. Супрацоўнікаў самой Maersk на борце не было.
«Мы ў жаху ад таго, што адбылося ў Балтымары, і нашы думкі — з усімі, каго гэта закранула», — гаворыцца ў заяве.
«Мы ўважліва сочым за расследаваннямі, якія праводзяцца ўладамі і Synergy, і зробім усё магчымае, каб трымаць нашых кліентаў у курсе», — заявілі ў Maersk.
У Synergy Marine Group жырналістам ВВС паведамілі, што экіпаж Dali складаецца з 22 чалавек, усе яны грамадзяне Індыі. Яны не пацярпелі, акрамя драпіны на галаве ў аднаго з маракоў.