У Расіі здалі на металалом ракету С-200, а яна выбухнула

У пункце прыёму металалому у Чыце прагрымеў выбух, двое загінула, адзін паранены, піша Meduza са спасылкай на СК РФ.

С-200 у Іраку, фота Guns.ru

С-200 у Іраку, фота Guns.ru


Паводле папярэдніх дадзеных СК, выбух адбыўся, калі супрацоўнікі пункту паспрабавалі распілаваць снарад. На месцы інцыдэнту выяўленыя дзве баявыя часткі ракетнага комплексу С-200 «Ангара».
Адзін з боепрыпасаў уяўляе небяспеку, яго трэба будзе эвакуяваць і нейтралізаваць адмыслоўцам Мінабароны. Пагрозы выбуху другой баявой часткі ЗРК С-200 няма, бо боепрыпас знаходзіцца ў «спячым рэжыме».
Па факце выбуху ўзбуджаная крымінальная справа па ч.1 арт. 221.1 КК РФ (незаконнае набыццё і захоўванне выбуховых рэчываў), а таксама ч. 3 арт. 143 КК РФ (парушнне правілаў аховы працы, якое прывяло да гібелі двух чалавек).