Украіна разарвала пагадненне з Расіяй па экспарце ваеннай прадукцыі
Урад Украіны спыніў дзеянне пагаднення з Расіяй па ваенным экспарце.
Рашэнне аб спыненні дзеяння міжурадавага пагаднення з Расіяй аб парадку ўзаемадзеяння пры ажыццяўленні экспарту тавараў (прадукцыі) ваеннага прызначэння ў трэція краіны было прынята на пасяджэнні кабінета міністраў краіны.
Гэта дамова дзейнічала з 2004 года і была распрацавана Кіевам і Масквой на аснове заключанага ў 1993-м пагаднення паміж урадамі дзвюх краін аб ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве. Мэтай заключэння дакумента аб ваенным экспарце было развіццё супрацоўніцтва пры ажыццяўленні паставак тавараў ваеннага прызначэння ў трэція краіны. Пад дзеянне пагаднення падпадалі тавары ваеннага прызначэння, сумесна распрацаваныя або мадэрнізаваныя пасля 1 студзеня 1992 года.
Паводле Нашай Нівы