У Крыме высадзіліся рускія дэсантнікі
На тэрыторыю часова акупаванага Крымскага паўвострава ў панядзелак, 4 красавіка, дэсантаваліся 400 вайскоўцаў асабістага складу падраздзяленняў Паветрана-дэсантных войскаў Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі.
Пра гэта паведамляе www.5.ua са спасылкай на ўкраінскую выведку.
"4 красавіка на тэрыторыі часова акупаванага
Крыма ў раёне Джанкоя праведзена дэсантаванне асабістага складу падраздзяленняў
Паветрана-дэсантных войскаў УС РФ. З чатырох самалётаў Іл-76 парашутным
спосабам дэсантаваць каля 400 расійскіх вайскоўцаў. Пасля выканання задання па
высадцы дэсанта, ваенна-транспартныя самалёты здзейснілі пасадку на ваенным
аэрадроме "Джанкой", — гаворыцца ў паведамленні выведкі.
Адзначаецца, такім чынам акупацыйныя камандаванне ўзмацняе групоўку войскаў на часова акупаванай тэрыторыі Крыму і працягвае правакацыйныя ваенныя мерапрыемствы паблізу адміністрацыйнай мяжы.
Перад гэтым 22 сакавіка кіраўнік Мінабароны РФ Сяргей Шайгу прыехаў у Крым правяраць баявую падрыхтоўку, нагадвае korrespondent.net.У гэтым годзе Расія мае намер правесці ля межаў з Украінай стратэгічныя камандна-штабныя вучэнні "Каўказ–2016", а таксама шэраг вучэнняў у іншых рэгіёнах краіны.