У Італіі каранцін закране 16 мільёнаў чалавек

Улады Італіі абвясцілі пра закрыццё на каранцін паўночных рэгіёнаў краіны, у якіх зафіксавана ўспышка каронавіруса. Уезд у гэтыя рэгіёны і выезд з іх будуць фактычна закрытыя. Усяго ў зоне карантыну апынуліся не менш за 16 млн чалавек.

106424037_1583326402631gettyimages_1202993954.jpeg

Аб увядзеннi абмежавальных мер абвясціў прэм'ер-міністр Італіі Джузэпэ Контэ. Яны закрануць адміністрацыйную вобласць Ламбардыя цалкам, а таксама 14 правінцый, якія ўваходзяць у іншыя вобласці краіны. У выніку ў каранціне апынуцца папулярныя ў турыстаў гарады Мілан і Венецыя.
Па словах Контэ, гаворка ідзе не толькі пра забарону на ўезд у гэтыя рэгіёны і выезд з іх, але і пра абмежаванні на перамяшчэння ў самой зоне карантыну. Таксама зачыняцца музеі, гарналыжныя курорты, басейны, спартзалы, начныя клубы і іншыя месцы, у якіх праводзяцца масавыя ці культурныя мерапрыемствы.
Рэстараны і кафэ пакуль працягнуць працу, але пры ўмове, што наведвальнікі будуць сядзець як мінімум у адным метры адзін ад аднаго. Людзям, якія трапілі ў зону каранціну, рэкамендуецца па магчымасці не выходзіць на вуліцу. За парушэнне рэжыму каранціну прадугледжаны арышт на тэрмін да трох месяцаў.
Усе спартыўныя мерапрыемствы ў зоне каранціну будуць праходзіць без гледачоў.
Абмежаванні працягнуцца як мінімум да 3 красавіка. Пры гэтым у адной толькі Ламбардыі пражывае каля 10 млн чалавек. Усяго ж у зоне каранціну апынуцца каля 16 млн чалавек.
Італія больш за усе астатня еўрапейскія краіны пацярпела ад каронавіруса. Па апошніх дадзеных, усяго ў Італіі пацверджана каля 5900 выпадкаў заражэння людзей, памерлі ўжо больш за 230 чалавек, у тым ліку 50 - толькі за апошнія суткі.
Па ўсім свеце колькасць хворых перавысіла 105 тысяч чалавек, з іх больш за 24 тысяч — за межамі Кітая. Усяго зарэгістравана 3400 смяротных вынікаў, з іх каля 3100 — у Кітаі.
bbc.com