У Чарнагорыі прынялі спрэчны закон аб свабодзе веравызнання
Парламент Чарнагорыі прыняў закон аб свабодзе веравызнання. З-за яго пратэставалі па ўсёй краіне і затрымалі апазіцыйных дэпутатаў
Дэпутаты Скупшчыны (парламента) Чарнагорыі прынялі закон «Аб свабодзе веравызнання і перакананняў і прававым становішчы рэлігійных супольнасцяў».
У галасаванні не ўдзельнічалі 18 апазіцыйных дэпутатаў. Іх затрымалі пасля таго, як у будынку парламента распылілі слезацечны газ, паведамляе Associated Press. Некаторыя апазіцыянеры перад галасаваннем атакавалі іншых дэпутатаў. Усяго ў парламенце затрымалі ад 22 да 24 чалавек.
Прыняты закон прадугледжвае перадачу ва ўласнасць дзяржавы аб'ектаў і зямель, якія выкарыстоўваюцца рэлігійнымі супольнасцямі ў Чарнагорыі, калі яны належалі дзяржаве да 1 снежня 1918 года.
Супраць прыняцця закона выступалі прадстаўнікі Сербскай праваслаўнай царквы. На іх думку, закон пазбаўляе царкву яе ўласнасці, у тым ліку сярэднявечных манастыроў. Ва ўрадзе гэта адмаўляюць.
У Падгорыцы, Будве і іншых гарадах Чарнагорыі на працягу ўсяго 26 снежня адбыліся акцыі пратэсту супраць закона. Сотні прыхільнікаў апазіцыі блакавалі дарогі і выезды з гарадоў. Паліцыя спрабавала перашкодзіць пратэстантам, у тым ліку святароў, якія спрабавалі трапіць у будынак парламента, дзе ішло абмеркаванне закона.
Паводле korrespondent.net, meduza.io