Сёння ва Украіне Дзень жалобы па ўсіх загінулых ад рук тэрарыстаў
І найперш па мірных жыхарах, якія загінулі падчас артылерыйскага абстрэлу баевікамі пасажырскага аўтобуса на блокпосце пад Валнавахай.
![je_suis_volnovakha.jpg je_suis_volnovakha.jpg](/img/v1/news/full/je_suis_volnovakha.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота: АР
15 студзеня ва Украіне Дзень жалобы па ўсіх загінулых ад рук тэрарыстаў. І найперш па 12 мірных жыхарах, якія загінулі падчас артылерыйскага абстрэлу баевікамі пасажырскага аўтобуса на блокпосце пад Валнавахай ў Данецкай вобласці. Рашэнне пра Дзень жалобы напярэдадни прыняў прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка. Паводле яго слоў, увесь свет спачувае Украіне.
У Данецкай вобласці баевікі абстралялі рэйсавы аўтобус, загінулі 12 чалавек.
Дарэчы, паводле апошніх дадзеных ААН, ахвярамі канфлікту ва Украіне сталі больш за 4700 мірных жыхароў, больш за 10 тысяч былі параненыя.