Штурм вайсковай часткі ў Сімферопалі. Адзін салдат паранены, другі забіты
У Сімферопалі штурмуюць фотаграмметрычны цэнтар Упраўлення цэнтральнага вайскова-тапаграфічнага і навігацыйнага Галоўнага ўпраўлення аператыўнага забеспячэння Узброеных сіл Украіны. Пра гэта паведамляе арганізатар групы «Інфармацыйны супраціў» Дзмітры Тымчук у сваім Facebook.
Фота — Reuters
Супраць украінскіх вайскоўцаў у Крыме ўжо ўжываюць агнястрэльную зброю — пра гэта заявіў на селектарнай нарадзе камандуючы ваенна-марскімі сіламі
Украіны контр-адмірал Сяргей Гайдук, паведамляе УНІАН.
«Апошнім часам пачасьціліся выпадкі сілавога дэманстратыўнага захопу вайсковых часьцей з ужываньнем зброі, як агнястрэльнай, так
і траўматычнай», — сказаў контр-адмірал.
Ён дадаў, што ў Сімферопалі паранены ўкраінскі афіцэр, ён мае два кулявыя раненьні ў нагу.
"Адзін чалавек забіты ў ходзе штурму. Гэта прапаршчык. Ён нёс службу на тэрыторыі парку часткі", — пра гэта паведаміў кіраўнік медыя-цэнтра Мінабароны Украіны ў Крыме
Уладзіслаў Селязнёў.
Паводле Гайдука, расійскія вайскоўцы ў Крыме мініруюць падыходы да вайсковай часьці ў Феадасійскім гарнізоне.
У цэлым, паводле ягоных слоў, на паўвостраве пачасьціліся выпадкі выкраданьня афіцэраў. Ужо зафіксавана выкраданьне 5 афіцэраў.
«Двух афіцэраў нам удалося вярнуць, а трое ўтрымліваюцца так званымі сіламі «самаабароны Крыму», — сказаў Гайдук.
Таксама ён дадаў, што зафіксаваныя выпадкі вандалізму і цынічнага абыходжання з вайскова-медычнымі аб’ектамі і персаналам.
«Ажыццёўлены тры спробы сілавога ўплыву на сімферопальскі шпіталь і на севастопальскі», — сказаў контр-адмірал.
Паводле www.svaboda.org, www.pravda.com.ua