Саакашвілі пацвердзіў, што Парашэнка неўзабаве прызначыць яго сваім дарадцам
Экс-прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі пацьвердзіў, што прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка хутка прызначыць яго сваім дарадцам. Пра гэта ён паведаміў журналістам у Адміністрацыі прэзідэнта.
![miszyko1.jpg miszyko1.jpg](/img/v1/news/full/miszyko1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Мы ўжо некалькі дзён працуем з Нацсаветам па рэформах... Прэзідэнт выявіў жаданне папрацаваць разам са мной і маёй групай. Ці з'яўляюся я дарадцам Парашэнкі? Усе афіцыйныя дэталі знаходзяцца ў працэсе падпісання», — заявіў Саакашвілі.