Расія плануе ператварыць Крым у забаўляльную пляцоўку

Як паведамляе Bloomberg, урад Расійскай Федэрацыі плануе ператварыць анэксаваны Крым у “расійскі Лас-Вегас” — ігральную зону з разнастайнымі казіно, гатэлямі і іншымі забаўляльнымі ўстановамі.



roulette_wheel_hr1.jpg

На пасяджэнні ўраду Расіі, якое прайшло яшчэ 21 сакавіка, шэрагу міністраў было дадзена даручэнне прапрацаваць гэтае пытанне і да 15 красавіка падрыхтаваць план і бюджэт ігральнай зоны.

Нагадаем, што ў Расійскай Федэрацыі забароненыя казіно і падобныя азартныя гульнявыя пляцоўкі. Зараз расійскія гульцы за азартам едуць у Беларусь і ў першую чаргу ў Мінск. Калі гэтыя справы расійскага ўраду спраўдзяцца, Мінск можа ўжо хутка пазбавіцца часткі даходаў, што атрымліваюцца ад дзейнасці шматлікіх казіно і ігральных залаў і генераваных патокам расійскіх турыстаў, пазбаўленых азартных забавак у сябе ў краіне.

Нават калі ігральны бізнэс у Крыму не атрымае плануемыя прэферэнцыі СЭЗ, Менску ўсё роўна будзе вельмі складана канкураваць з размешчанай на беразе мора забаўляльнай пляцоўкай.

Паводле АФН