Расія. Пуцін падпісаў закон аб забароне ананімайзераў
Прэзідэнт Расіі падпісаў пакет паправак да заканадаўства, якія забараняюць выкарыстанне сродкаў для абыходу блакаванняў.
Пра гэта гаворыцца на афіцыйным інтэрнэт-партале прававой інфармацыі.
Пакет паправак быў прыняты Дзярждумай 21 ліпеня, а 25 ліпеня быў ухвалены Саветам Федэрацыі.
Паводле паправак, ФСБ і МУС атрымаюць паўнамоцтвы знаходзіць сервісы, якія дапамагаюць атрымліваць доступ да заблакаваных у Расіі сайтаў. У выпадку, калі ўладальнікі такіх сервісаў не забароняць доступ да забароненай у Расіі інфармацыі, то самі сервісы будуць заблакаваныя.
Забарона ананімайзераў, VPN і іншых сродкаў, якія дапамагаюць абыходзіць блакаванне сайтаў у Расіі, уступіць у сілу з лістапада 2017 года.
Паводле meduza.io