Расія: мітынгі могуць перамясціцца ў двары
У Расіі арганізатары мітынгаў цяпер абавязаныя даваць фінансавую справаздачу пасля яго правядзення. Гэта вынікае з пастановы МУС РФ.
З гэтага часу на працягу 45 дзён пасля мерапрыемства арганізатары акцый мусіць даваць фінансавую справаздачу наконт яго правядзення. Ім прадпісваецца ўказваць суму сабраных сродкаў, пералік выдаткаў з указаннем падрадчыкаў і аказаных імі паслуг, пацверджаных копіямі плацежных дакументаў.
Неабходнасць здаваць у МУС справаздачы па публічных акцыях колькасцю больш за 500 удзельнікаў з’явілася ў заканадаўстве яшчэ ў 2020 годзе, але форма дакументацыі была тады яшчэ не зацверджана. Тое, што пра гэтую ідэю прыгадалі цяпер, шмат хто тлумачаць падрыхтоўкай да восеньскіх думскіх выбараў.
Так ці інакш, але праводзіць акцыі ў колькасці больш за 500 чалавек цяпер у Расіі будзе цяжка. Таму, як канстатуюць некаторыя палітолагі, мітынгі могуць перамясціцца з вуліц у двары. У тым ліку таму, што абавязак даваць справаздачу адназначна спалохае пастаўшчыкоў гукаўзмацняльнай тэхнікі.
Паводле расійскай прэсы