Пуцін надаў ваенным часткам імёны беларускіх гарадоў

Палкі і дывізіі расейскага войска атрымалі імёны Віцебску, Кобрына, Слоніма, а таксама ўкраінскіх і польскіх гарадоў.

Фота Мінабароны РФ

Фота Мінабароны РФ


Адпаведны загад аб наданні ганаровых назваў падпісаў Пуцін. Адпаведныя дакументы апублікаваныя на афіцыйным партале прававой інфармацыі, піша belsat.eu.
Цяпер шэраг частак расейскага войска носіць назвы наступных беларускіх гарадоў – Віцебску (90-я гвардзейская танкавая Віцебска-Наўгародская дывізія), Кобрына (856-ы гвардзейскі самаходны артылерыйскі Кобрынскі полк), Слоніма (102-й мотастралковы слонімскага-Памеранская полк).
У дакументах адзначаецца, што ганаровыя найменні наданыя «у мэтах захавання слаўных вайсковых гістарычных традыцый, выхавання вайскоўцаў у духу адданасці Айчыне і вернасці воінскаму абавязку».