Прысуды васьмі абвінавачаным у «балотнай справе»

У Замаскварэцкім судзе Масквы абвешчаныя прысуды васьмі абвінавачаным па «балотнай справе».  



0ccc4968_67a5_4227_94ba_bbb852955668_w640_r1_s_cx0_cy8_cw0.jpg

Як паведаміў з залі суду карэспандэнт Радыё Свабода, Аляксандру Духаніну асудзілі на тры гады і тры месяцы пакарання ўмоўна, Андрэй Барабанаў атрымаў тры гады і сем месяцаў калоніі агульнага рэжыму, Сцяпан ЗімінДзяніс Луцкевіч і Аляксей Паліховіч — тры з паловай гады пазбаўлення волі,Арцём Савельеў — два гады і сем месяцаў, Яраслаў Белавусаў — два з паловай гады.

Самы вялікі тэрмін — чатыры гады пазбаўлення волі — атрымаў Сяргей Крываў. Усе пакаранні прызначаныя з улікам тэрмінаў, адседжаных у СІЗА.

Прызначаныя пакаранні значна ніжэйшыя за тыя, што прасілі пракуроры. Адвакаты маюць намер абскардзіць прысуды.

У пятніцу суд прызнаў усіх падсудных вінаватымі ва ўдзеле ў масавых беспарадках і прымяненні сілы ў дачыненні да супрацоўнікаў паліцыі падчас узгодненай з уладамі апазіцыйнай акцыі 6 траўня 2012 года на Балотнай плошчы ў Маскве.

Больш за 200 грамадзянаў, якія прыйшлі да будынку суду падтрымаць абвінавачаных, затрымала паліцыя. Сярод затрыманых — актывіст з Беларусі Максім Вінярскі.

www.svaboda.org