Прафесар Зубаў: Баюся засмуціць украінцаў, але трэба рыхтавацца да вайны
На думку расійскага гісторыка і філосафа Андрэя Зубава, перамовы ў Мінску скончыліся бессэнсоўным кампрамісам, які не прывядзе да міру.
«Баюся засмуціць украінцаў, але, на жаль, трэба рыхтавацца да вайны, таму што гэтыя пагадненні нічога не значаць. Быў адзін пункт, па якому трэба было Меркель і Аланду стаяць да канца,
— закрыццё мяжы. Што тычыцца Парашэнкі, то зразумела: каб не выглядаць галоўнай прычынай канфлікту, ён вымушаны быў трохі ісці ўслед за еўрапейскімі лідарамі»,
— мяркуе Зубаў.
«Ніводная краіна не можа быць суверэннай, калі яна не кантралюе ўласных межаў. Гэта цалкам відавочна. Быў Савецкі Саюз, у ім былі рэспублікі, усё кантраляваліся агульнадзяржаўнай
памежнай службай, у ЗША 50 штатаў, але памежная служба федэральная — і так у любой краіне . Можна было нават пагадзіцца на пашырэнне тэрыторыі гэтых «ДНР» і
«ЛНР», але толькі пры ўмове кантролю над мяжой. Дзесяцікіламетровая зона ўздоўж мяжы павінна была знаходзіцца пад кантролем Украіны. Няхай адміністрацыйна гэта ўваходзіла б у
«ЛНР» і «ДНР», хай там былі б іх выбары, але ў плане кантролю над мяжой гэта павінна быць зона памежнага кантролю Украіны, каб нішто з Расіі не ішло без дазволу
Украіны ў гэтыя рэспублікі», — адзначыў прафесар.
На думку Андрэя Зубава, перакрыццё мяжы было ключавой умовай для дасягнення міру, без якой дасягненне міру немагчымае.
«І тады пра ўсё астатняе можна дамаўляцца: і аб фінансах, і пра тэрыторыю, і пра выбары, і аб статусе мясцовага самакіравання — усё гэта рэчы, якія спакойна
маглі б падлягаць дамоўленасці. Але Расія, «ДНР» і «ЛНР» усталі на смерць , каб кантролю над мяжой не было, а без гэтага ўсе, што напісана ў дакуменце,
— поўная прафанацыя. Ні цяпер, ні ў канцы 2015 ніякага кантролю над мяжой усталявана не будзе, гэта цалкам ясна», — лічыць Зубаў.
«Усе тры суб'екты перамоў: два сепаратысцкіх утварэнні і Расія — зацікаўленыя зусім не ў тым, каб забяспечыць нейкія правы і адмысловы статус гэтых рэгіёнаў у
складзе Украіны. Яны зацікаўленыя ў тым, каб з дапамогай гэтых тэрыторый, гэтых сіл расхістваць і па магчымасці абрынуць украінскую дзяржаву. Вось таму ў пункце кантролю над мяжой нельга было ісці на
саступкі. Гэта павінна быць жалезна. Не прымаеце — перамовы заканчваюцца!» — адзначыў прафесар.
«Спыненне агню бессэнсоўнае. На адзін дзень спыняць агонь, а можа, і не спыняць зусім, на што вельмі падобна. А пасля спынення будзе перагрупоўка войскаў, а потым, як пасля Мінска-1,
пачнецца ўсё зноўку. Гэта пагадненне было зробленае, па вялікім рахунку, дарма, наўрад ці яно прывядзе да міру і наўрад ці праблему можна лічыць развязанаю. Шкада толькі гэтых еўрапейскіх лідараў,
якія сапраўды беспрэцэдэнтна шмат часу і сіл патрацілі на гэтыя перамовы. Ужо калі людзі там столькі дзён і столькі начэй вялі перамовы ў Маскве, у Кіеве, у Мінску, павінен быць нейкі вынік, і таму
яны гатовыя былі нават на гэты бессэнсоўны кампраміс», — мяркуе Зубаў.
gordonua.com