Польшча. Дзе шукаць інфармацыю пра рэпрэсаваных продкаў?

IPN прапануе зацікаўленым запытваць інфармацыю аб сваіх блізкіх, якія сталі ахвярамі рэпрэсій у гады вайны.  



3c60eb7f.jpg

Пры Інстытуце нацыянальнай памяці (IPN) створаны інфармацыйны цэнтр аб ахвяраx Другой сусветнай вайны, дапоўнены таксама спісам рэпрэсаваных савецкай уладай у 1939–1956 гг.

Старшыня IPN д-р Лукаш Каміньскі падкрэслівае, што хоць мінула ўжо больш за 70 гадоў ад завяршэння Другой сусветнай вайны, многія сем'і да гэтага часу не ведаюць, што здарылася з іх продкамі. Сп-р Каміньскі патлумачыў, што пакаленне ўнукаў усё часцей пачынае шукаць інфармацыю пра лёс сваіх бабуль і дзядуляў, таму прапануе з гэтай мэтай звяртацца ў Інстытут, які валодае агромнай базай дадзеных і кантактаў з міжнароднымі арганізацыямі, якія збіраюць такія звесткі. 


У спісах рэпрэсаваных ёсць асноўныя дадзеныя: імя, прозвішча, месца дэпартацыі, часам дата і месца смерці. Каб скарыстацца рэсурсам, можна звязвацца з IPN па звычайнай пошце з допісам „Інфармацыйны цэнтр аб ахвяраx ІІ Сусветнай вайны” або па электроннай пошце. Індэкс рэпрэсаваных можна праглядаць у сеціве па адрасе www.ipn.gov.pl. 
 

www.radyjo.net