Польшча. Чыноўнікі пішуць кантрольную

Сёння ў Варшаве праводзіцца іспыт для чыноўнікаў. Мэта акцыі — спрашчэнне канцылярскага стылю мовы. Службоўцы атрымалі дакумент, напісаны на няправільнай і незразумелай мове.



chinovnik.jpg

 Іх задача — выправіць стылістычныя хібы такім чынам, каб тэкст быў зразумелы любому чалавеку, які звернецца ў гарадскую ўправу. Другая частка іспыту — гэта дыктоўка з мноствам цяжкіх словаў і фраз. 

Арганізатары акцыі імкнуцца папулярызаваць канцылярскую мову, прыязную грамадзянам, хоць не пазбаўленую дакладнасці і спасылак на прававыя акты. 

У першым этапе конкурсу ўдзельнічае блізу 60 чалавек. 

radyjo.net