Перамовы афіцыйных прадстаўнікоў Кубы і Злучаных Штатаў пачаліся ў Гаване
На іх прысутнічаюць намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША Алекс Лі і прадстаўнік міністэрства замежных спраў Кубы.
Сёння яны абмяркуюць праблемы міграцыі. Ужо заўтра тэмай кансультацыі стане пытанне аб адкрыцці амбасадаў у абедзвюх краінах, перадае AFP.
Незадоўга да канца мінулага года Вашынгтон і Гавана абвясцілі аб пачатку працэсу нармалізацыі адносін паміж дзвюма краінамі.