Паўднёвакарэйскія СМІ паведамілі пра забойства брата Кім Чэн Ына
Кім Чон Нам, брат лідэра КНДР Кім Чэн Ына, забіты ў Малайзіі. Пра гэта паведамляе паўднёвакарэйскае агенцтва Yonhap са спасылкай на крыніцу ва ўрадзе Паўднёвай Карэі.
Па дадзеных тэлеканала Chosun, Кім Чон Нама забілі ў аэрапорце дзве жанчыны з «атручанымі іголкамі». Мяркуецца, што жанчыны працуюць на паўночнакарэйскія спецслужбы. Падазраваным ўдалося схавацца.
У малайзійскай паліцыі паведамілі агенцтву Reuters, што грамадзянін КНДР памёр па дарозе з аэрапорта Куала-Лумпура ў бальніцу. Асоба гэтага чалавека не ўсталяваная.
Кім Чон Нам — старэйшы брат Кім Чэн Ына, пазашлюбны сын былога лідэра Паўночнай Карэі Кім Чэн Іра. Ён жыве за мяжой і не займае ніякіх пасад у кіраўніцтве КНДР.
Паводле meduza.io