Дамініканскіх журналістаў застрэлілі падчас прамога эфіру

Забойства адбылося ў ходзе прамога эфіру на радыёстанцыі 103FM.

_94651283_0548f3bb_5dd7_4588_85cb_657cf79d6ae8.jpg


Пасля забойства двух журналістаў у ходзе прамога эфіру ў Дамініканскай рэспубліцы былі арыштаваныя тры чалавекі, паведамілі ў паліцыі краіны.
Адзін з журналістаў падчас эфіру вёў прамую Фэйсбук-трансляцыю.
На запісе, які доўжыцца каля двух хвілін — выступ вядучага Луіса Мануэля Медзіна, перарываецца гукамі стрэлаў і жаночымі крыкамі.
Акрамя Медзіна загінуў таксама прадзюсер дамініканскага радыё 103FM Лео Марцінес.
Яшчэ адна жанчына атрымала агнястрэльныя раненні і цяпер знаходзіцца ў бальніцы.
У паліцыі паведамілі, што напад адбыўся ў аўторак у Сан Пэдра дэ Макорыс, горадзе на ўсход ад сталіцы краіны Санта-Дамінга.
Арыштаваным пакуль не прад'яўленыя абвінавачванні. У паліцыі сказалі, што матывы тых, хто нападаў пакуль невядомыя.
Гэта не першы выпадак нападу на журналістаў у ходзе прамога эфіру. У жніўні 2015 гады два амерыканскіх журналіста былі забітыя ў штаце Вірджынія падчас тэлетрансляцыі інтэрв'ю.
Паводле bbc.com