Парламент Канады патрабуе выбачэнняў ад Папы Рымскага
Канадскі парламент падтрымаў зварот да Папы Рымскага з заклікам прыехаць у краіну. Зварот таксама заклікае Святы прастол паважаць "маральныя абавязацельствы" Пагаднення аб індзейскіх школах-інтэрнатах ад 2006 года.
Канадскі парламент большасцю галасоў падтрымаў зварот да Папы Рымскага з заклікам прыехаць у Канаду і асабіста папрасіць прабачэння за дрэннае стаўленне Касцёла да карэнных народаў у мінулым стагоддзі.
За гэтае рашэнне прагаласавалі 269 дэпутатаў пры мінімальна неабходных 169, супраць выступіла ўсяго 10 заканадаўцаў.
Зварот таксама заклікае Святы прастол паважаць "маральныя абавязацельствы" Пагаднення аб індзейскіх школах-інтэрнатах ад 2006 года. Паводле пагаднення, царква паабяцала сабраць 25 мільёнаў долараў на дапамогу вучням гэтых навучальных устаноў, аднак пакуль не выканала гэтага.
Таксама дэпутаты заклікалі Ватыкан апублікаваць ўсе наяўныя дакументы аб дзейнасці індзейскіх школ-інтэрнатаў у Канадзе.
Раней, у сакавіку, Папа Францішак афіцыйна адмовіўся прасіць прабачэнне за папярэднія памылкі Касцёла ў дачыненні да карэнных народаў Канады.
Паводле korrespondent.net