Парашэнка нарэшце падпісаў закон пра люстрацыю
Адпаведнае паведамленне прэс-службы украінскага прэзідэнта апублікавалі нацыянальныя СМІ Украіны.
Паводле прэc-службы ўкраінскага прэзідэнта, доўгачаканы закон, які атрымаў назву "Аб ачышчэнні ўлады", вызначае прававыя і арганізацыйныя прынцыпы правядзення праверкі дзяржаўных служачых і прыроўненых да іх асобаў, службовых асобаў органаў мясцовага самакіравання "з мэтай аднаўлення даверу да ўлады і стварэння ўмоў для пабудовы новай сістэмы органаў улады ў адпаведнасці з еўрапейскімі стандартамі".
Нагадаем, Вярхоўная Рада Украіны прыняла гэты закон 16 верасня з другой спробы, першая скончылася правалам. Пётр Парашэнка мусіў падпісаць закон да 10 кастрычніка.