Парашэнка і Пуцін дамовіліся пра рэжым «поўнага спынення агню»

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.



paraszenka_i_pucin.jpg

Пра гэта ў сераду паведамляе прэс-служба кіраўніка ўкраінскай дзяржавы. 
«Вынікам размовы стала дамоўленасць аб пастаянным спыненні агню на Данбасе. Было дасягнута паразуменне адносна крокаў, якія будуць спрыяць усталяванню міру», — гаворыцца ў паведамленні.