Паліцыя Масквы абвясціла імя Іван Галуноў антыўрадавым лозунгам

Супрацоўнікі АУС «Пакроўскае-Страшнёва» склалі на адну з удзельніц маршу ў падтрымку журналіста «Медузы» Івана Галунова адміністрацыйны пратакол за тое, што яна выкрыквала антыўрадавы лозунг «Іван Галуноў». Пра гэта паведамляюць «Адкрытыя медыя».

jmuj1swcr_ohtcmteajmeq.jpg

У пратаколе сказана, што ўдзельніца акцыі «выкрыквала антыўрадавыя лозунгі:"Іван Голунов", прыцягваючы ўвагу грамадзян і сродкаў масавай інфармацыі».
Пазней супрацоўнікі паліцыі пачалі «экстрана» выключаць з пратаколаў фразу пра «антыўрадавы лозунг "Іван Голунов"», пішуць «Адкрытыя медыя» са спасылкай на свайго карэспандэнта. Адной з затрыманых, якая выйшла на свабоду, паліцэйскі па тэлефоне прапанаваў даслаць на пошту «выпраўлены пратакол».
На акцыі ў Маскве, 12 чэрвеня, затрымалі не менш 423 чалавек, паведамляе «АУС-Інфа». Сярод затрыманых былі журналісты, многіх з іх адпусцілі. На большасць затрыманых складаюць пратаколы аб удзеле ў несанкцыянаванай акцыі, за што ў якасці пакарання прадугледжаны адміністрацыйны арышт.
Паводле meduza.io