Пахаванне ахвяраў трагедыі ў Арменіі

 У Арменіі пахавалі шасцёх членаў сям'і, забітых салдатам з расійскай ваеннай базы ў горадзе Гюмры. Напярэдадні ля вайсковай часткі прайшла масавая акцыя пратэсту з патрабаваннем выдаць вінаватага армянскаму боку. 



zabojca.jpg

Валеры Пермякоў; расійскі салдат, які забіў армянскую сям'ю
Падазраваны, 18-гадовы Валеры Пермякоў, арыштаваны рашэннем гарнізоннага суду.
Генеральный пракурор Арменіі Геворк Кастанян пацвердзіў, што злачынца будзе прыцягнуты да адказнасці на тэрыторыі Арменіі.
12 студзеня ў Гюмры на поўначы Арменіі былі забітыя шэсць чалавек — члены адной сям’і, у тым ліку двухгадовае дзіця. Яшчэ адзін член сям’і — шасцімесячнае немаўля — шпіталізаванае ў вельмі цяжкім стане з нажавым раненнем. Неўзабаве быў затрыманы падазраваны, які прызнаў сваю віну.
svaboda.org