Нобелеўскую прэмію па фізіялогіі і медыцыне атрымалі О’Кіф, Маўзер і Моўзел

Лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі ў галіне фізіялогіі і медыцыны 2014 названы Джон О’Кіф, Май-Брыд Маўзер і Эдвард Моўзел.



1027117776.jpg

Пра гэта аб’явіў сёння Нобелеўскі камітэт пры Каралінскім інстытуце Стакгольма, паведамляе tass.com. Прэмія будзе ўручана за даследаванні клетачнай біялогіі галаўнога мозгу — за вывучэнне нейрафізіялагічных механізмаў арыентацыі ў прасторы (унутранае GPS).

У аўторак назавуць лаўрэата прэміі ў галіне фізікі, у сераду — хіміі, у чацвер — літаратуры, а ў пятніцу стане вядома, хто атрымае Нобелеўскую прэмію міру. У наступны панядзелак — у галіне эканомікі.

budzma.by