Нарвежскі пілот, якога падрэзаў расійскі МіГ-31: «Што за чорт»
Мінабароны Нарвегіі апублікавалі відэа манеўраў нарвежскага знішчальніка.
«Што за чорт», — кажа пілот нарвежскага F-16, ухіляючыся ад МіГ-31, які праляцеў у 20 метрах ад баявой машыны нарвежскіх узброеных сілаў.
Цягам 2014 г. нарвежскія самалёты 43 разы выляталі на перахоп расейскіх самалётаў, якія ўваходзілі ў еўрапейскую паветраную прастору. У 2005 г. гэткіх выпадкаў было 16, — паведамляе «The Wall Street Jornal».