Надзея Талаконнікава вызвалена па амністыі
Удзельніца Pussy Riot Надзея Талаконнікава выйшла на волю па амністыі, абвешчанай у гонар 20-годдзя расійскай Канстытуцыі.
Асуджаная ўжо пакінула бальніцу ў Краснаярску, куды яе перавялі з Мардовіі. Шпіталізацыя Талаконнікавай спатрэбілася з-за галадоўкі, якую яна абвясціла ў знак пратэсту супраць умоў утрымання ў
мардоўскай калоніі і адмовы перавесці яе ў іншую выпраўленчую ўстанову.
Раніцай 23 снежня на волю выйшла яшчэ адна ўдзельніца Pussy Riot Марыя Алёхіна, якая адбывала тэрмін у Ніжагародскай вобласці. Тэрмін пакарання ў абедзвюх мінаў ў сакавіку 2014 года.
Алёхіна пасля вызвалення заявіла, што лічыць амністыю прафанацыяй і знаходзіць яе несправядлівай ў адносінах да іншых маці і цяжарных жанчынаў, якія працягваюць адбываць пакаранне. Паводле яе
слоў, яна вырашыла заняцца праваабарончай дзейнасцю і адстойваць правы зняволеных.
Пастанову аб амністыі, якая дазволіла удзельніцам Pussy Riot выйсці на свабоду, была прынята Дзярждумай 18 снежня і ўступіла ў сілу ў той жа дзень. Дзеянне дакумента распаўсюджваецца, у
прыватнасці, на асуджаных і падследных па справах аб хуліганстве і масавых беспарадках. Акрамя таго, амністыі падлягаюць пенсіянеры, інваліды, маці непаўналетніх дзяцей і цяжарныя жанчыны, асуджаныя
за злачынствы невялікай і сярэдняй цяжкасці.
Талаконнікава і Алёхіна былі летам 2012 года асуджаныя на два гады калоніі па абвінавачванні ў хуліганстве. Так следства і суд кваліфікавалі панк-малебен, праведзены удзельніцамі групы ў
маскоўскім храме Хрыста Збавіцеля ў знак пратэсту супраць зрошчвання дзяржавы і царквы. У абедзвюх асуджаных ёсць непаўналетнія дзеці.
Разам з Талаконнікавай і Алёхінай да пазбаўлення волі была асуджаная яшчэ адна ўдзельніца акцыі Кацярына Самуцэвіч, аднак ёй пакаранне пасля замянілі на ўмоўнае.
lenta.ru