На Данбасе знаходзяцца каля 10 тыс. расійскіх вайскоўцаў

Дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Заран Шкірак паведаміў, што на Данбасе знаходзяцца каля 10 тыс. расійскіх вайскоўцаў.



158330.jpg

Фота: 112.ua

"Сёння агулам ад 35 да 40 тыс. баевікоў знаходзяцца на тэрыторыі Данецкай і Луганскай вобласці, часова акупаваных, з іх 8 – 10 тысяч —  гэта салдаты рэгулярных частак расійскай арміі. Акрамя таго, каля 60 тыс. вайскоўцаў расійскай арміі знаходзяцца на мяжы з Украінай", — паведаміў Шкірак ў эфіры "112 Украіна".

Адзначаецца, што каля 60 тыс. вайскоўцаў расійскай арміі размешчаныя на мяжы з Украінай.

Нагадаем, у верасні былы міністр замежных спраў Швецыі Карл Більт заявіў, што Узброеныя сілы Расійскай Федэрацыі арганізоўваюць на Данбасе два вайсковых корпусы.