На Чаркашчыне грузавы цягнік сышоў з рэек

На Чаркашчыне грузавы цягнік сышоў з рэек, гараць 11 цыстэрнаў з палівам



23993639.jpg

Раніцай у пятніцу, 22 жніўня, у Чаркаскай вобласці на чыгуначнай станцыі Гарадзішча сышоў з рэек грузавы цягнік з нафтапрадуктамі. Як паведамляе прэс-служба Дзяржслужбы Украіны па надзвычайных сітуацыях, інцыдэнт адбыўся ў 6:35.

Паводле паведамлення, з рэек сышлі 20 цыстэрнаў, разліліся нафтапрадукты і па стане на 08:30 гарэлі 11 цыстэрнаў з лакаматывам. Усяго ў складзе цягніка знаходзілася 35 цыстэрнаў.

23993644.jpg

 

 

У Гарадзішча гарыць цягнік з нафтапрадуктамі. Фота: ТСН.

— У Чаркаскай вобласці аб'яўлены збор ўсяго гарнізона пажарна-выратавальнай службы. Акрамя таго, з Кіраваградскай вобласці накіравана 5 пажарна-выратавальных аддзяленняў. Накіраваны пажарны цягнік з Міронаўскага ўчастка Адэскай чыгункі, — адзначылі ў ДСНС.

Станцыю закрылі як для пасажыраў, так і для аўтамабільнага транспарту. Таксама на месца здарэння выехаў кіраўнік Дзяржаўнай службы Украіны па надзвычайных сітуацыях Сяргей Бачковскі.

Па дадзеных СМІ, агонь адразу ж перакінуўся на суседні будынак. Жылыя дамы агорнутыя чорным дымам.

kp.ua