На захадзе М'янмы ідуць жорсткія баі хунты з насельніцтвам

Па дадзеных СМІ, у М'янме ваенныя ўжываюць супраць насельніцтва цяжкае ўзбраенне. Паведамляецца, што горад Міндат узяты ў акружэнне пучыстамі.

photo_2021_03_28_12_11_55.jpg

У штаце Чын на захадзе М'янмы ідуць жорсткія сутычкі паміж ваеннай хунтай і ўзброенымі прадстаўнікамі руху супраціву, паведамляюць сусветныя інфармацыйныя агенцтвы ў ноч на нядзелю, 16 траўня. Як перадае Reuters са спасылкай на мясцовых жыхароў, у горадзе Міндат, размешчаным паблізу мяжы з Індыяй, каля за 20 000 чалавек апынуліся ўзятыя ў кальцо.
Па словах сябраў руху "Сілы абароны штата Чын" (Chinland Defence Force), салдаты хунты прыбываюць у рэгіён на верталётах. Сітуацыю ў штаце яго жыхары называюць "ваеннай". Як паведамляюць мясцовыя СМІ, путчысты выкарыстоўваюць для барацьбы з узброеным супрацівам цяжкія гарматы. Толькі ў суботу, 15 траўня, як мінімум 15 чалавек атрымалі раненні. Дадзеных аб загінуўшых пакуль няма.

Дзяржаўны пераварот у М'янме

Ваенная хунта захапіла ўладу ў М'янме ў ноч на 1 лютага, абвясціўшы надзвычайнае становішча тэрмінам на адзін год. Лідар Нацыянальнай лігі за дэмакратыю, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Аун Сан Су Чжы і шэраг іншых палітыкаў былі арыштаваныя.
З таго часу ў рэспубліцы не спыняюцца масавыя пратэсты супраць путчыстаў, дзеянні сілавікоў ўжо прывялі да гібелі сотняў чалавек і змяшчэння некалькіх тысяч пад варту. Асацыяцыя дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі (АСЕАН) дамовілася з кіраўніком хунты ў М'янме аб спыненні гвалту, але не пра вызваленне палітычных вязняў. Пратэстоўцы раскрытыкавалі план АСЕАН.
З 1962 года на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў формай праўлення ў М'янме была ваенная дыктатура. Дэмакратычныя пераўтварэнні ў краіне пачаліся ў 2011 годзе.
Рух "Сілы абароны штата Чын", па дадзеных яго членаў, быў заснаваны 4 красавіка 2021, каб аказваць супраціў путчыстам. Сябры руху змагаюцца пры дапамозе самаробнай зброі, аднак маюць стратэгічную перавагу перад пучыстамі, паколькі лепш іх арыентуюцца ў сваім рэгіёне.
dw.com