Каралева прыгажосці з М'янмы далучылася да ўзброенага паўстання супраць ваеннай хунты

 Цяпер яна посціць у сацсетках фота з аўтаматам з джунгляў.

download_205.jpg

Хтар Хцет Хцет, 32-гадовая трэнер па спартыўнай гімнастыцы, у мінулым мадэль, якая прадстаўляла М'янму на міжнародных конкурсах прыгажосці, апублікавала ў сябе ў фэйсбуку фота ў палявой экіпіроўцы і з вінтоўкай. У тэксце, якім суправаджаецца гэтая фатаграфія, яна заклікала суайчыннікаў змагацца супраць хунты, якая захапіла ўладу ў краіне ў лютым 2021 года.
«Усё роўна, ці трымаеце вы ў руках пяро, клавіятуру або аўтамат, ці ахвяруеце грошы дэмакратычнаму руху, — піша ў сваім пасце Хтар Хцет Хцет, — кожны павінен унесці свой унёсак у справу перамогі рэвалюцыі». А ў сваім акаўнце ў твітэры яна размясціла яшчэ некалькі фота, суправадзіўшы іх цытатай Чэ Гевары: «Рэвалюцыя - гэта не яблык, які падае, калі паспеў. Яго трэба прымусіць зваліцца».
Дзе знятыя гэтыя фота, невядома, але сінгапурская газета The Straits Times мяркуе, што яны маглі быць зробленыя ў адным з памежных рэгіёнаў М'янмы, у якіх дзейнічаюць этнічныя паўстанцкія групоўкі.
М'янма — шматнацыянальная дзяржава, у якой прыкладна траціну насельніцтва складаюць этнічныя меншасці. Прадстаўнікі некаторых з іх шмат гадоў вядуць партызанскую вайну з уладамі, дамагаючыся аўтаноміі альбо нават незалежнасці для сваіх рэгіёнаў. Пасля прыходу да ўлады ваеннай хунты дзейнасць этнічных партызанскіх атрадаў зноў актывізавалася. Напрыклад, у канцы красавіка байцы карэнскай нацыянальна-вызваленчай арміі, якая з 1949 гады ваюе за права народнасці карэн на самавызначэнне, захапілі ваенную базу на мяжы з Тайландам.
meduza.io