На мяжы Літвы з Расіяй амаль дабудаваны ахоўны плот
У сераду, 20 снежня, пасля больш чым паўгадавых работ будзе завершана будаўніцтва ахоўнай агароджы ўздоўж мяжы Літвы і Расіі.
Плот узводзіўся на участках, дзе мяжа паміж Літвой і Расеяй праходзіць па сушы, за выключэннем некалькіх участкаў каля ручаёў, паведамляе delfi.lt. Яго агульная працягласць перавышае 40 кіламетраў.
На ўсёй працягласці мяжы, якая праходзіць па Нёмане (прыкладна 109 км), трохі раней памежнікі абсталявалі сістэмы назірання за мяжой.
Агароджа на мяжы з Расіяй узводзіцца перш за ўсё ў мэтах спынення кантрабанды і абароны ад нелегальнай міграцыі. Узвядзенне плота пачалося ў чэрвені ў Шакяйском раёне. Працы выканала вілкавішкская кампанія Gintreja, яны абышліся больш чым у мільён еўра.