Генасамблея ААН назвала Расію «дзяржавай-акупантам»
У абноўленай рэзалюцыі Расію заклікаюць спыніць парушэнні правоў чалавека ў Крыме. Генасамблея ААН прыняла дакумент большасцю галасоў. Расія, Беларусь, Арменія, Венесуэла, Індыя, Казахстан, Кітай, КНДР, Куба і Сербія галасавалі супраць.
Генеральная
асамблея ААН 19 снежня прыняла рэзалюцыю, у якой асуджаецца парушэнне правоў
чалавека і "незаконнае ўсталяванне
Расійскай Федэрацыяй законаў, юрысдыкцыі і кіравання" ў Крыме. РФ у
дакуменце названая "дзяржавай-акупантам".
У рэзалюцыі Генасамблея асудзіла "часовую
акупацыю Расійскай Федэрацыяй частцы тэрыторыі Украіны — Аўтаномнай Рэспублікі
Крым і горада Севастопаля", і заявіла аб "непрызнанні іх анексіі", паведамляе www.dw.com.
У дакуменце таксама ўтрымліваецца заклік да Расіі "прыняць усе неабходныя меры з тым, каб неадкладна пакласці канец усім парушэнням і ўшчамленню правоў чалавека ў дачыненні да жыхароў Крыма", у тым ліку "адвольным затрыманням, катаванням і іншым жорсткім, бесчалавечным ці прыніжальных годнасць відам абыходжання", а таксама "адмяніць усё дыскрымінацыйнае заканадаўства".
Тэкст рэзалюцыі прапанавала Украіна ў суаўтарстве з 30 краінамі. За прыняцце дакумента прагаласавалі 70 дзяржаваў, супраць — 26, у тым ліку Расія, Беларусь, Арменія, Венесуэла, Індыя, Казахстан, Кітай, КНДР, Куба і Сербія. Яшчэ 76 краін устрымаліся.
"Абноўленая рэзалюцыя мае на мэце кансалідаваць падтрымку Украіны ў пытанні дэакупацыі ўкраінскага паўвострава. У прыватнасці, у ёй змяшчаецца патрабаванне да Расіі выканаць часовыя меры загаду Міжнароднага суда ААН адносна забароны меджліса крымскататарскага народа, а таксама падкрэсліваецца неабходнасць забеспячэння навучання на ўкраінскім і крымска-татарскім мовах", — адзначае спікер пастаяннага прадстаўніцтва Украіны пры ААН Алег Ніколенка.
У снежні мінулага года Генасамблея ААН ужо прымала аналагічную рэзалюцыю аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Крыме і Севастопалі. У дакуменце асуджаліся "ўшчамлення правоў чалавека і дыскрымінацыйныя меры" з боку "расійскіх акупацыйных уладаў" на анексаваным паўвостраве.
Паводле ww.dw.com